Наўрад ці будзе справа да перакладу...
Я пэўна даўно не адчувала сабе на столькі самотна і непрыемна. Проста ад усяго... Як-быццам я нейкая бездапаможная істота. Такое пачуццё, што я губляю Іру як сяброўку, ды і наогул сяброў. У мяне няма жадання наладжваць з кімсьці адносіны. Я нейкі пустэльнік. І ужо які дзень з дрэнным настроем... І чаму табе так падабаецца яго псаваць... То ты забіваешся з-за таго, што сапсаваў яго сваімі паводзінамі, то табе ўсё роўна і ты як-быццам да гэтага імкнешся.
Цікава, а я калі-небудзь, наогул, знайду чалавека, які зразумее і прыме маіх прусаў...
Самае тупое, што я проста чакаю, што нешта зваліцца з неба. А так не бывае...